Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 91 человек

ВУСНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

Дата: 10 апреля 2015 в 09:20

ЛIЧЫЛКI

Ішла кошка па раялі...

Ішла кошка па раялі,
Наступіла на педалі
I ад болю закрычала:
— Мяу!

Ішла кукушка міма сеці...

Ішла кукушка міма сеці,
А за ёй пішчалі дзеці.
Кук-мак, кук-мак,
Выбірай адзін кулак.
Ку-ку, ку-ку,
Прынімай адну руку.

Ішоў баран...

Ішоў баран
Па крутым гарам,
Вырваў траўку,
Палажыў на лаўку.
Хто яе возьмець,
Той вон пойдзець.

Ішоў кот праз сто варот...

Ішоў кот праз сто варот,
Дайшоў да канца,
Знайшоў кацяня,
Мяў!

Бегла курка па таку...

Бегла курка па таку,
Па зялёным табаку,
Ела сахар і мядок,
Адчапіся, каралёк.

Вячэрняя лічылка

Дзесяць.
У прыцемках прачнуўся месяц.
Дзевяць.
Дзеці снам і казкам вераць.
Восем.
Заціш ходзіць па пакосе.
Сем.
Павячэраў — больш не ем.
Шэсць.
Цемра дзень у долах есць.
Пяць.

Кінь, кінь, перакінь...

Кінь, кінь, перакінь,
Давай далей пабяжым,
Цераз воду і агонь,
Не дагоніць нас і конь.

Кацілася торба...

Кацілася торба
З высокага горба,
А ў той торбе
Хлеб, пшаніца.
З кім жадаеш
Ты дзяліцца?

Кацілася яблычка па агароду...

Кацілася яблычка па агароду
I упала прама ў воду.
Бульк!

Ляцеў воран...

Ляцеў воран
У трубу чорну.
Дым валіць —
Табе жмурыць.

Нітачка, іголачка...

Нітачка, іголачка,
Ці-ці-ці,
Уляці.

Раз, два, тры, чатыры, пяць...

Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць,
А за зайцам — шэры воўк,
Воўк у зайцах знае толк.

Раз, два, тры, чатыры, пяць...

Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць.
А за зайчыкам луна,
Просіць выйсці калдуна.

Раз, два, тры, чатыры, пяць...

Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў месяц пагуляць,
А за месяцам луна —
Аставайся ты адна.

Раз, два, тры, чатыры...

Раз, два, тры, чатыры,
Кошку грамаце вучылі:
Не чытаць, не пісаць,
А за мышкамі скакаць.

Ранішняя лічылка

Адзін.
На луг світальны паглядзі.
Два.
Іскрыцца росамі трава.
Тры.
Збіваюць россып рос вятры.
Чатыры.
Вясёлы промень сеў на жвіры.
Пяць.
Воды ракі са сну бурчаць.
Шэсць.

Стакан, лімон...

Стакан, лімон,
Выйдзі вон!
Стакан вады,
Выйдзі ты!

Стаяла машына...

Стаяла машына
Каля канторы,
Номер дзевяты —
Выйдзі пузаты.

Хадзіў буська па балоту...

Хадзіў буська па балоту,
Ён шукаў сабе работу.
Шукаў, шукаў, не знайшоў
I заплакаў дый пайшоў.

Чэрці ў возеры купалісь...

Чэрці ў возеры купалісь,
Чэрці рожкамі штурхалісь,
Чорт чарцёнка штурхануў
I чарцёнак патануў.

Эны-бэны, фіны, лёк...

Эны-бэны, фіны, лёк,
Сам Пятровіч бліны пёк.
Пёк, пек, не дапёк,
Схапіў шапку дый уцёк.

Я сядзеў, чытаў газету...

Я сядзеў, чытаў газету,
Нехта выпусціў ракету.
Раз, два, тры —
Гэта, верна, будзеш ты.

— Заяц-месяц...

— Заяц-месяц,
Дзе ты быў?
— У лесе.
— Што рабіў?
— Лыкі драў.
— Куды клаў?
— Пад калоду.
— Выйдзі вон із карагоду!

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.