Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 90 человек

Чытаем дзецям!

Дата: 22 апреля 2015 в 12:03, Обновлено 24 апреля 2015 в 12:43

 Чытаем дзецям!

      Перш за ўсё неабходна чытаць творы вуснай народнай творчасці, у тым ліку і казкі.     Другі пласт дзіцячага чытання – гэта творы класічнай літаратуры, якія створаны спецыяльна для дзяцей, ці тыя, што перайшлі з “дарослага”  ў разрад “дзіцячага” чытання. Да іх у першую чаргу адносяцца творы А.Пушкіна, Л.Талстога, І.Буніна, А.Купрына, А.Чэхава, К.Ушынскага, Я.Коласа, Я.Купалы, А.Блока, А.Фета, Ф.Багушэвіча, Ф.Цютчава, М.Багдановіча, В.Гюго і інш.

     Народны пісьменнік Беларусі Я.Колас падкрэсліваў неабходнасць уключэння ў кола дзіцячага чытання твораў пісьменнікаў - класікаў. Ён адзначыў, што пры кожным новым прачытванні гэтыя творы адкрываюць чытачам “усё новыя думкі, настроі, пачуцці, ідэі… і трэба як найраней прышчапляць дзецям любасць да гэтых пісьменнікаў. А гэтая любасць дасягаецца толькі чытаннем”.

      Трэцяя частка, якая складае кола дзіцячага чытання – гэта творы ўласна дзіцячай літаратуры, г.зн. творы, якія спецыяльна напісаны для дзяцей пэўнага ўзросту дзіцячымі пісьменнікамі К.Чукоўскім, С.Маршаком, А.Барто, Э.Агняцвет, В.Віткай і інш.

      Спіс класічных і сучасных мастацкіх твораў і пісьменніцкіх імёнаў вялікі.  Аднак для таго, каб адбыўся кантакт паміж маленькім слухачом і кнігай, неабходна, каб дзіця праслухала прапанаваны твор і асэнсавала яго.

    Якія ж паказчыкі адпавядаюць сапраўднай дзіцячай кнізе, як вызначыць, што гэта цікавы мастацкі твор,  а не яго літаратурны падробак?

     Слушныя патрабаванні да стварэння дзіцячай кніжкі былі выказаны народным пісьменнікам Беларусі Я.Коласам, які адзначыў, што твор павінен быць цікавым для дзяцей, каб выклікаць у іх ахвоту да чытання; выхоўваць спачуванне, маральную чуласць. Калі артыкул навуковага характару, то ён павінен даваць і дакладныя веды.

     Да такіх кніг у першую чаргу адносяцца кнігі прыродазнаўчага характару, якія ў сваёй большасці напісаны вучонымі (В.Біанкі, М.Сладковым, Ю.Дзмітрыевым, Н.Паўлавай, Г.Скрабіцкім і інш).  Змест гэтых кніжак навукова вывераны. Яны дапамагаюць дзецям спасцігнуць прыродны свет ва ўсім яго шматабліччы, закладваюць асновы матэрыялістычнага светаўспрымання, вучаць дашкольнікаў вывучаць, берагчы і захоўваць прыроду.

    Па зазначэнні К.І.Чукоўскага, вызначальным для дзіцячай кніжкі з’яўляецца яе гульнявы характар.

    Добры твор для дзіцяці характарызуецца сугучнымі для дзяцінства асаблівасцямі: пастаянным рухам сюжэта, зменай сітуацый, пастаянным працэсам аднаўлення карцін жыцця, займальнасцю, даверам, добразычлівасцю, пяшчотнасцю ў адносінах да слухача.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.